Бяспека ў кожны дом!

19.10.2026

У рамках рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку" ў горадзе Барані прайшло важнае і патрэбнае мерапрыемства. Работнікі МНС, юныя ратавальнікі і супрацоўнікі філіяла ТЦСАН наведалі адзінокіх пажылых грамадзян.

Удзельнікі акцыі не толькі дапамаглі па гаспадарцы, але і паклапаціліся пра галоўнае — бяспеку:

  • Усталявалі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі
  • Праверылі іх спраўнасць
  • Нагадалі аб правілах бяспечных паводзін у побыце

Асаблівую ўвагу надалі юбіляру Дамакуравай Надзеі Мікалаеўне — павіншавалі з 75-годдзем! Пажадалі моцнага здароўя, цяпла і доўгіх гадоў жыцця.

Такі клопат — гэта не проста словы, а рэальная дапамога тым, хто мае ў ёй патрэбу. Дзякуй усім, хто прыняў удзел!

Падпішыцеся на нашы навіны