Чэк-ліст бяспечнага пячнога ацяплення

16.10.2026
  • палім два-тры разы на дзень не больш чым па паўтары гадзіны;
  • трэшчын і шчылін не павінна быць;
  • дымаход пабелены і ачышчаны ад сажы;
  • перад топкай на драўлянай падлозе размешчаны ліст з негаручых матэрыялаў памерамі не менш за 50х70 см;
  • пры падпалцы не выкарыстоўваем лёгкія на загаранне і гаручыя вадкасці;
  • трымаем не менш чым за паўтара метра ад печы адзенне, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы;
  • попел і вуглі выкідваем не бліжэй за 15 метраў ад будынкаў;
  • не пакідаем без нагляду печ, якая топіцца, і не дазваляем дзецям самастойна іх распальваць.

З клопатам пра вас, ваш ТЦСАН Аршанскага раёна.

Падпішыцеся на нашы навіны