Мама - гэта слова святое!

15.10.2026

У рамках Тыдня бацькоўскай любові супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна наведалі цудоўных жанчын - шматдзетных маці Смальянскага сельскага савета, якія выхавалі 5 і больш дзяцей!

Гэта сапраўдны подзвіг любові, цярпення і штодзённай працы. Спецыялісты павіншавалі мам са святам, падарылі ім цёплыя словы, увагу і, вядома ж, кветкі!

У гэты дзень мы яшчэ раз успомнілі аб галоўных каштоўнасцях: аб сям'і, аб матчыным цяпле і аб тым, як важна акружаць клопатам тых, хто падарыў жыццё і выхаваў годных людзей.

Дзякуй вам, дарагія мамы, за ваша добрае сэрца!

Падпішыцеся на нашы навіны