Свята для душы з творчасцю без межаў!
15.10.2026Напярэдадні Дня маці ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна прайшла па-сапраўднаму душэўная святочная праграма.
Наведвальнікі аддзялення чыталі кранальныя вершы, а атмасферу цяпла і радасці стваралі:
- Вакальная група "Кумачкі"
- Удзельнікі клуба аўтарскай песні і паэзіі "Акцэнт"
- Валанцёры "сярэбранага" ўзросту: Любоў Шмакава, Валянціна Шыкота і Анатоль Маёраў.
- Вядучай мерапрыемства традыцыйна выступіла Іна Іозіна
У гэты дзень мы казалі пра самае галоўнае. Пра тое, што мама - гэта крыніца любовi і падтрымкі для кожнага. Нягледзячы на восеньскае надвор'е, настрой быў па-сапраўднаму вясновым!
Галоўная каштоўнасць - у магчымасці дзяліцца цяплом, быць разам і раскрываць таленты.
Дзякуй усім, хто зрабіў гэты дзень незабыўным!
View the embedded image gallery online at:
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/10157-prazdnik-dlya-dushi-s-tvorchestvom-bez-granits.html#sigProId5a3b3ff0e3
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/10157-prazdnik-dlya-dushi-s-tvorchestvom-bez-granits.html#sigProId5a3b3ff0e3

