Мамы Аршаншчыны - гонар рэгіёна!

15.10.2026

14 кастрычніка, у Дзень маці, у канцэртнай зале "Віцебск" ушаноўвалі заслужаных жанчын вобласці. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік асабіста павіншаваў маці і ўручыў ім высокія ўзнагароды.

Сярод тых, хто паднімаўся на сцэну, — нашы зямлячкі з Аршанскага раёна! Мы ганарымся кожнай:

  • Анастасія Кірык і Людміла Свянтаржыцкая — кавалеры ордэна Маці. Выхаваць пецярых дзяцей - гэта штодзённы подзвіг любовi.
  • Алена Кавалеўская — уладальнік прэміі імя З. М. Тусналобавай-Марчанкі. Прыклад жанчыны, якая паспявае ўсё: быць мамай і актыўным членам грамадства.

Мацярынства - гэта пяшчота і сіла, цярпенне і мудрасць. Дзякуй вам за вашу працу і любоў!

Віншуем нашых гераінь! Няхай дзеці цешаць, а блізкія атачаюць клопатам.

Падпішыцеся на нашы навіны