"Унукі і бабулі. Перазагрузка": вопыт сустракаецца з запалам!

15.10.2026

У Тыдзень бацькоўскай любові аддзяленне актыўнага даўгалецця сустрэлася з моладдзю на спартыўных спаборніцтвах.

У рамках праекта "Прыцягненне пакаленняў" мы пабывалі ў сяброў — навучэнцаў Бабініцкай сярэдняй школы Аршанскага раёна.

Спартландыя "Унукі і бабулі: перазагрузка" даказала: у старэйшых — вопыт, у моладзі — запал і смеласць!

Конкурсы патрабавалі хуткасці, спрыту, кемлівасці і ведання "маладзёжнага" і "олдскульнага" слэнгу.

Было весела, шумна і цёпла! Журы - строгае, але без падарункаў ніхто не сышоў: медалі, "спартыўны" чай і прысмакі.

Дзякуй усім, хто быў з намі! Такія сустрэчы - лепшы доказ: пакаленням ёсць чаму адзін у аднаго навучыцца.

Падпішыцеся на нашы навіны