Дапамога, якая змяняе якасць жыцця

09.10.2026

Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі для маючых патрэбу грамадзян Аршанскага раёна перададзены адрасатам!

Дзякуючы сумесным намаганням ТЦСАН Аршанскага раёна і Рэлігійнай місіі "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Віцебскай дыяцэзіі ўсе грамадзяне, якія так мелі патрэбу ў спецыялізаваных сродках, атрымалі іх.

У спісе перададзенага:

  • Проціпралежнёвыя матрацы
  • Артапедычныя падушкі
  • Стульчыкі для ванны
  • Ванначкі для мыцця галавы
  • Столікі прыложкавыя
  • Поручні

Няхай гэтыя сродкі стануць надзейнымі памочнікамі ў паўсядзённым жыцці і ў чарговы раз нагадаюць людзям, што яны не самотныя!

Вялікі дзякуй нашым пастаянным партнёрам за падтрымку пажылых людзей і інвалідаў Аршанскага раёна!

Падпішыцеся на нашы навіны