"Залаты ўзрост": калі душа маладая, а гады не цьмяныя!

01.10.2026

У Бабініцкай сярэдняй школе Аршанскага раёна панавала атмасфера сапраўднага свята!

Арганізатарам міжпакаленчай праграмы "Залаты ўзрост" выступіла ветэранская арганізацыя ААТ "Экамол". Нашы добрыя сябры і партнёры падарылі ўсім незабыўныя эмоцыі!

Як гэта было:

Наведвальнікі аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ТЦСАН Аршанскага раёна не засталіся ўбаку. Тэатральныя пастаноўкі, запальныя танцы і кранальныя вершы — атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і радаснай!

Віншуем!

Напярэдадні Дня пажылога чалавека мы хочам пажадаць, каб "восень жыцця" была напоўнена цяплом, увагай і добрым настроем. Давайце размалюем яе яркімі фарбамі разам!

Падпішыцеся на нашы навіны