Рэха вайны ў Смальянах: супрацоўнікі ТЦСАН дакрануліся да жывой гісторыі
15.09.2026Захаванне гістарычнай праўды - абавязак кожнага з нас. Калектыў ТЦСАН Аршанскага раёна адправіўся ў Смальяны, каб ушанаваць памяць ахвяр генацыду беларускага народа. Па ініцыятыве пракуратуры Аршанскага раёна тут адкрыта пранізлівая экспазіцыя, якая расказвае пра месца пахавання нявінна забітых.
Страшныя знаходкі, выяўленыя ў мясцовым парку падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, прымушаюць здрыгануцца. Раней невядомае месца пахавання ваеннапалонных і мірных жыхароў, асабістыя рэчы загінуўшых, узнятыя з зямлі праз дзесяцігоддзі... Усё гэта зараз можна ўбачыць у сценах Смальянскага Дома культуры.
Для калектыву ТЦСАН гэты выезд стаў актам глыбокай павагі да мінулага. Такія экскурсіі нагадваюць нам пра тое, якi далікатны свет і як важна берагчы памяць, каб трагедыя ніколі не паўтарылася.
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/10058-ekho-vojny-v-smolyanakh-sotrudniki-ttsson-prikosnulis-k-zhivoj-istorii.html#sigProId8a78be1d83

