Умець ратаваць - абавязак кожнага!

14.09.2026

Сусветны дзень першай дапамогі ў "Школе сацыяльнага работніка"

Першая дапамога — базавы навык для кожнага.

11 верасня ў ТЦСАН Аршанскага раёна прайшлі заняткі для памочнікаў па доглядзе. Валанцёр Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа навучыла галоўнаму:

  • Спачатку — ваша бяспека.
  • Няма рэакцыі? Праверце дыханне.
  • Тэлефануйце 112 або 103: дзе вы і што здарылася.
  • Няма дыхання - непрамы масаж сэрца (100-120 націскаў/хв).
  • Крывацёк - душачая павязка або паляць. Запішыце час!
  • Без прытомнасці, але дыхае — павярніце на бок.
  • Апёкі - прахалодная вада.
  • Пераломы - спакой і фіксацыя.

Важна: першая дапамога - не лячэнне, а шанец дачакацца ўрачоў.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: 51-04-99, 54-22-92, 56-37-35, 8 (033) 347-46-76

Падпішыцеся на нашы навіны