Добрыя справы пачынаюцца з нас!
17.06.2026Рыхтуемся да лета з "Камфортам"!
Напярэдадні старту летняй аздараўленчай кампаніі (ужо 16 чэрвеня!) мы вырашылі, што дзеці з сацыяльнага прытулку павінны быць самымі прыгожымі.
Разам з Дар'яй Бабковай — будучым цырульнікам з Віцебскага індустрыяльна-тэхнічнага каледжа — мы правялі выезд нашай сацыяльнай цырульні "Камфорт". Для Дашы гэта стала выдатнай практыкай, а для нас — магчымасць падарыць дзецям радасць.
Практыкантка зрабiла ўсё на "выдатна"!
Нагадваем нашы правілы:
- Дзецям-сіротам — стрыжка бясплатна.
- Усім астатнім — сацыяльныя цэны.
Мы вучым моладзь і дапамагаем людзям. Прыходзьце да нас працаваць і стрыгчыся!
Запіс: 54-22-92 | 8 (033) 347-46-76
Прыгажосць + Клопат = Наш падыход. Якасныя паслугі даступныя кожнаму!

