4 парады псіхолага, каб не выгараць у сям'і
16.06.2026Шчаслівая сям'я - не тая, дзе няма сварак, а тая, дзе ўмеюць мірыцца без страт.
1. Спачатку маска на сябе
Стомлены бацька не дасць цяпла. Спачатку аднавіцеся самі - потым дапамажаце іншым.
2. Абдымкі без нагоды
4 абдымкі ў дзень - для выжывання, 8 - для радасці. Абдымайце дзяцей і партнёра.
3. Маё - Тваё - Наша
Асабісты час (хаця б гадзіна ў тыдзень) і тэрыторыя (нават крэсла). Сям'і - агульныя традыцыі: блінцы па суботах, фільм па нядзелях.
4. Прафілактыка, а не пажары
5 хвілін вечарам спытаць "як прайшоў дзень" лягчэй, чым 3 гадзіны разбіраць сварку.
5. Галоўны сакрэт
Давайце права на памылку і дрэнны настрой. Ідэальных сем'яў не бывае.
Орша, вул. Леніна, 43, каб. 5. Тэл.: 54-03-48, 8 (029) 248-70-78

