Клубок у горадзе: як наш занятак сабраў незнаёмцаў і нават сабаку

15.06.2026

Сёлета мы гучна адзначылі Сусветны дзень вязання ў грамадскіх месцах!

Наш гурток пры філіяле ТЦСАН Аршанскага раёна выйшаў з кабінета ў свет — на лаўкі ля цэнтральнай плошчы Барань. Вязалі ўсе жадаючыя, мінакі... і нават сабака

Чаму гэта важна? Вязанне - мяккая рэабілітацыя для старэйшага ўзросту.

Каротка аб карысці:

  1. Мозг - прафілактыка дэменцыі (маторыка = гаворка + памяць).
  2. Нервы - здымае стрэс і ціск (медытацыя спіцамі).
  3. Рукі - аднаўленне пасля інсультаў і траўм.
  4. Псіхіка - змагаецца з дэпрэсіяй і адзінотай.
  5. Зносіны - выводзіць з ізаляцыі.

Вязанне лечыць цела і душу, як спорт, але даступней.

Мы зламалі стэрэатып, што гэта доля пустэльнікаў. На вуліцы незнаёмцы падыходзілі з фразай: "Прабачце, а які ўзор…"

Далучайцеся! Талент раскрыем, клубок і настрой выдадзім на месцы.

г. Барань, вул. Аршанская, 20

55 11 95

Падпішыцеся на нашы навіны