Крызіс не трывае адзіноты. Дапаможа POMOGUT.BY
05.05.2026Часта, сутыкнуўшыся з залежнасцю блізкага, людзі губляюцца: куды бегчы, каго прасіць аб дапамозе, якая адказнасць пагражае распаўсюднікам? Дзяржаўны праект "POMOGUT.BY" - гэта навігатар у гэтай складанай сітуацыі.
На партале pomogut.by сабрана ўся сухая, але жыццёва важная інфармацыя:
- Раздзел "Усё аб наркаманіі" - як своечасова заўважыць бяду ў дзіцяці і якія законы дзейнічаюць.
- Раздзел "Дапамога нарказалежным" — рэальныя адрасы і кантакты арганізацый па ўсёй Беларусі, вакансіі для людзей у рэмісіі і анонсы мерапрыемстваў.
- Раздзел "Атрымаць кансультацыю" — вы можаце ананімна і бясплатна спытаць савета ў эксперта.
Усе інструкцыi па званку +375 (17) 311-00-00:
- Лічба "0" у танальным рэжыме — экстраная меддапамога (пераключаць на ўрачоў).
- Чаканне на лініі - калі не знайшлі адказ на сайце, кансультант пракансультуе асабіста.
Веданне - гэта сіла і шанец на выратаванне. Перашліце пост таму, каму ён можа быць патрэбны.

