Здаровае жыццё - гэта твой выбар

05.05.2026

Праблема наркаманіі застаецца адной з галоўных пагроз для грамадства. Гэта не проста "шкодная звычка", гэта захворванне, якое разбурае мозг, асобу і прыводзіць да трагічных наступстваў.

Памятаеце аб трох "НЕ":

  • НЕ спрабуй. Нават адзін раз - гэта крок назад, з якога складана вярнуцца.
  • НЕ паддавайся ўгаворам. Фразы тыпу "гэта проста для весялосці" і "ва ўсіх атрымаецца кінуць" — хлусня.
  • НЕ бойся сказаць "не". Павага да сябе важней чужога меркавання.

Зрабі выбар на карысць жыцця!

Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, то не "ўцякайце" ад праблемы! Спецыялісты аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вам акажуць псіхалагічную дапамогу і дапамогуць адаптавацца да жыцця.

КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН: 54-03-48, 8 (29) 248-70-78

Медыя

Падпішыцеся на нашы навіны