Вучымся дапамагаць: круглы стол з экспертам па дэменцыі
04.05.202630 красавіка спецыялісты ТЦСАН Аршанскага раёна сталі ўдзельнікамі анлайн-сустрэчы з Аляксандрай Шчоткінай - прэзідэнтам фонду "Альцрус". Фармат - круглы стол у Zoom.
Што абмяркоўвалі?
Работу альц-кафэ і паглыбленую праблематыку дэменцыі. Супрацоўнікі ТЦСАН не толькі слухалі, але і актыўна задавалі пытанні, дзяліліся вопытам і пераймалі практычныя напрацоўкі спікера.
Калектыў ТЦСАН Аршанскага раёна дзякуе Аляксандры за невычэрпную энергію, асветніцкую работу і гатоўнасць сумесна дапамагаць людзям з дэменцыяй і іх сем'ям.
Даведацца больш пра дзейнасць фонду можна тут: https://t.me/alzrus22

