Сацыяльная падтрымка пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС: галоўнае
23.04.2026У Беларусі дзейнічае выразная сістэма дапамогі пацярпелым ад чарнобыльскай катастрофы.
Каго падтрымлівае дзяржава?
- ліквідатараў наступстваў аварыі
- людзей з інваліднасцю і прамянёвай хваробай
- жыхароў забруджаных тэрыторый
- эвакуіраваных і пераселеных грамадзян
Ключавыя напрамкі:
Пенсіі і выплаты
- выхад на пенсію на 5-10 гадоў раней
- асаблівы разлік пенсій па інваліднасці і страце карміцеля
- рэгулярныя надбаўкі
Працоўныя льготы
- абарона ад скарачэння
- зручны час адпачынку + да 14 дзён за свой кошт
- скарочаны графік для жыхароў забруджаных тэрыторый
Медыцына і сацабарона
- абслугоўванне па-за чаргой у паліклініках
- шпіталізацыя без чаргі
- сацабслугоўванне ў стацыянарах
Сям'я і падаткі
- павышаныя дапамогі на дзяцей
- ільготы ў адукацыі і падатковыя прэферэнцыі


