Жаночы твар Перамогі: старт марафону памяці

22.04.2026

У Год беларускай жанчыны і напярэдадні Дня Перамогі Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна запускае праект "Жаночы твар перамогі". Гэта серыя апавяданняў пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, чые лёсы — прыклад нязломнай волі.

Адкрывае марафон Анастасія Нікіцічна Конанава - iнвалід ВАВ, легендарная зямлячка.

Яе ваенны шлях: у 12 гадоў Анастасія Нікіцічна стала сувязной у партызанскім атрадзе ім. Варашылава (1-я брыгада ім. К.С. Заслонава). Юная падпольшчыца распаўсюджвала ўлёткі, дапамагала параненым, сцірала бінты.

Мірнае жыццё: пасля вайны скончыла 7 класаў, вывучылася на кухара ў Смаленску і Ленінградзе. 42 гады аддала любімай прафесіі. Ёй даверылі абслугоўваць урад у Белавежскай пушчы, калі Брэсту прысвоілі званне "Горад-герой".

Анастасія Нікіцічна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, шматлікімі баявымі і юбілейнымі медалямі. Сёння яе апора - дзеці і ўнукі.

Мы памятаем. Мы ганарымся.

Падпішыцеся на нашы навіны