Як распазнаць хатні гвалт і дзе шукаць дапамогу ў Оршы?
17.03.2026Хатні гвалт - праблема, пра якую нельга маўчаць. Каб своечасова прыняць меры, важна ведаць яго прыкметы і разумець: бяспека важней "захавання сям'і любой цаной".
Асноўныя прыкметы гвалту:
- Вы ўвесь час адчуваеце страх перад партнёрам або сваяком.
- Адчуваеце сябе нікчэмным, бездапаможным, страцілі сувязь з блізкімі.
- З'явіліся цялесныя пашкоджанні.
- Вы заўважылі рэзкія перамены ў паводзінах: замкнёнасць, апатыю або ўспышкі агрэсіі.
- У адносінах прысутнічаюць частыя канфлікты, маніпуляцыі, абразы.
Важна! Нават адзінкавы выпадак агрэсіі - дастатковая падстава звярнуцца па дапамогу. Не церпіце запалохванне дзеля "бачнасці дабрабыту".
Куды звяртацца ў Оршы:
- Экстраная дапамога: 102
- Псіхалагічная і сацыяльная дапамога (тэрытарыяльны цэнтр):
Тэлефоны: 51-03-91, +375(29) 522-80-59
Адрас: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінеты № 19, 5.
Запомніце: ваша бяспека і здароўе — галоўны прыярытэт.

