Зразумець і дапамагчы: тут вас выслухаюць і падтрымаюць
12.03.2026У жыцці кожнага з нас бываюць моманты, калі здаецца, што зайшоў у тупік, апускаюцца рукі ці проста не хапае сіл справіцца з эмоцыямі. Важна ведаць: у такія хвіліны вы не адны.
У аддзяленні комплекснай падтрымкі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна працуе гарачая лінія псіхалагічнай дапамогі "Зразумець і дапамагчы".
Калі вам трэба выгаварыцца, знайсці апору або зірнуць на сітуацыю па-новаму — тэлефануйце. Наш спецыяліст дапаможа вам пачуць сябе, знайсці ўнутраныя рэсурсы і ўбачыць тыя шляхі, якія раней былі схаваныя туманам перажыванняў.
Калі можна патэлефанаваць:
- Панядзелак з 14.00 да 17.00
- Серада з 09.00 да 13.00
Тэлефон: 54-03-48
Не бойцеся прасіць аб дапамозе. Часам адна размова здольна змяніць многае. Беражыце сябе і будзьце здаровыя! Чакаем вашага званка.

