Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна: геаграфія дапамогі пашыраецца
11.03.2026Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна даўно і паспяхова працуе з міжнароднымі партнёрамі. Замежная бязвыплатная дапамога дазваляе ўстанове ўкараняць лепшыя практыкі і адкрываць новыя магчымасці для асобных катэгорый грамадзян Аршаншчыны.
Чарада нашых перамог:
- 2018 – Швейная майстэрня "Рукадзельніца" (пры падтрымцы Пасольства Германіі);
- 2020 – Сучасны рэабілітацыйны пакой (пры падтрымцы Пасольства Германіі);
- 2021-2022 – "Крызісны" пакой (Канадскі фонд мясцовых ініцыятыў);
- 2023-2025 – праект дапамогі сем'ям з дзецьмі (ЮНІСЕФ);
- 2023 – першая ў Віцебскай вобласці iнклюзіўная кавярня "Добрая кава" (пры падтрымцы Пасольства Швейцарыі);
- 2024 – Крэатыўная "Ганчарная студыя" (пры падтрымцы Пасольства Славакіі).
Мы не стаім на месцы! Ужо зараз спецыялістамі тэрытарыяльнага цэнтра распрацавана шэсць новых сацыяльных праектаў на 2026 год. Мы адкрытыя для дыялогу з замежнымі фондамі і арганізацыямі. Разам мы зможам зрабіць свет дабрэйшым!
https://tcson-orsha.by/proektnaya-deyatelnost/gumzayavka.html

