Маленькая "Крона" - вялікая абарона!
04.03.2026ТЦСАН Аршанскага раёна запускае акцыю "Энергія клопату".
У многіх дамах пажылых людзей стаяць пажарныя апавяшчальнікі. Яны могуць выратаваць жыццё ... але без батарэйкі не працуюць.
Пажылым людзям не заўсёды проста купіць і замяніць батарэйку. А адзін сігнал можа зберагчы ад бяды.
Вы можаце дапамагчы:
- Купіце батарэйку "Крона" (9V)
- Прынясіце па адрасе: г. Орша, вул. Леніна, 43
- Мы ўсталюем яе ў доме самотнага пенсіянера або чалавека з інваліднасцю
Усяго 5 хвілін у краме - і чыйсьці дом стане бяспечней.
Збор да 15 сакавіка
51-22-63
8 (029) 863-31-33
Давайце пакажам, што ў Аршанскім раёне сваіх не пакідаюць у бядзе! Падтрымайце акцыю!

