У працяг рубрыкі - "Жанчына працы"!

19.02.2026

Сёння наша гераіня - Маркевіч Наталля Анатольеўна.

Прафесіянал з дваццацігадовым стажам працы сацыяльным работнікам. Працуе Наталля ў аграгарадку Лісуны і бліжэйшых вёсках.

Наталля Анатольеўна прызнаецца, што выбар прафесіі для яе быў абсалютна ўсвядомленым — яна заўсёды ведала, што хоча дапамагаць людзям.

Наталля адзначае:"Кожны дзень я адчуваю важнасць сваёй працы, значнасць нашай дапамогі людзям, якія ў гэтым маюць патрэбу".

І абяцанне важнасці сваёй працы - гэта не пустыя словы, а глыбокая асабістая адказнасць за лёсы людзей, якім наканавана было сустрэць гэтага незаменнага чалавека на сваім шляху.

Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна ганарыцца сваімі супрацоўнікамі!

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму:

51-04-99, 56-37-35

+375333646242

;

Падпішыцеся на нашы навіны