Увазе пажылых грамадзян і інвалідаў
17.02.2026Акцыя! Для вас, мужчыны!
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод 23 лютага, — самае "мужнае" свята ў годзе.
Гэтае свята, усталяванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года, па праве лічыцца ўсенародным. У цяперашні час Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з 16.02.2026 па 27.02.2026 праводзіць акцыю:
"Ёсць дата ў снежным лютым!" па аказанні цырульнiцкiх паслуг са зніжкай 20%.
Дарагія мужчыны! Віншуем Вас!
Будзьце заўсёды мужнымі, адважнымі і моцнымі, майце моцны характар і цвёрдую волю! З любой сітуацыі выходзьце пераможцамі, рабіце правільныя і смелыя ўчынкі, не адступайце перад цяжкасцямі, умейце пастаяць за сябе, сваіх блізкіх і любімую Радзіму. Вы наша абарона і падтрымка! Дзякуй Вам за смеласць, адказнасць і надзейнасць! Мы вельмі ганарымся вамі!
Чакаем Вас па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43
Папярэдні запіс па тэлефонах:
☎ 54-22-92
+375 (33) 347-46-76

