ТЦСАН Аршанскага раёна інфармуе
16.02.2026Льготы і гарантыі ў сферы пенсійнага забеспячэння для асоб, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане
Ваеннаслужачым, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, прадастаўлена права на:
- датэрміновае прызначэнне пенсіі па ўзросце (са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў) пры ўмове наступлення інваліднасці (незалежна ад яе прычыны);
- уключэнне ў агульны стаж ваеннай службы ў перыяд баявых дзеянняў у льготным вылічэнні;
- павышэнне пенсіі ў памеры 250% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (з лютага 2026 - 310,6 рублёў)
Работнікам-ветэранам баявых дзеянняў:
- пенсіі павышаюцца на 100% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (з лютага 2026 – 124,24 рубля).

