"Кожная пятніца - роднае, сваё"
02.02.2026У межах акцыі "Кожная пятніца" наша аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Тарчылава падтрымлівае адно з вядучых у Беларусі прадпрыемстваў па вырошчванні і пераапрацоўцы лекавых раслін ТАА "КАЛІНА".
Выбіраючы ТАА "КАЛІНА", мы выбіраем:
- Здароўе, таму што гэта 100% натуральна.
- Падтрымку, таму што гэта наш беларускі вытворца.
- Клопат, таму што мы даём лепшае тым, каго любім.
Мы ганарымся, што можам прапаноўваць нашым жыхарам не толькі клопат і ўтульнасць, але і якасныя натуральныя прадукты ад лепшых беларускіх кампаній.
Шчыра дзякуем ТАА "КАЛІНА" за душэўны падарунак.
Ваша гарбата – гэта больш, чым проста напой. Гэта знак таго, што мы – адно цэлае, што мы падтрымліваем адно аднаго. Нізкі паклон за ваша вялікае сэрца!

