Увага апекунам і папячыцелям!
30.01.2026Ваша адказнасць - не толькі клопат пра чалавека, але і захаванасць яго маёмасці.
Асноўныя абавязкі па захаванасці маёмасці:
- Беражліва захоўваць і выкарыстоўваць маёмасць падапечнага.
- Весці яе ўлік.
- Штогод падаваць справаздачу да 1 лютага наступнага года за справаздачным.
- Атрымліваць дазвол апекі на любыя здзелкі (продаж, арэнда, абмен).
Выкарыстанне ў асабістых мэтах недапушчальна!
Асаблівы выпадак - транспартныя сродкі:
Па Указе №140 у РБ недзеяздольным інвалідам I і II груп часта афармляюць аўто — льготна!
- Набываецца транспартныя сродкі толькі для асабістага карыстання.
- Адразу пасля пастаноўкі на ўлік у ДАІ накладваецца забарона на адчужэнне гэтай маёмасці.
- Рашэнне аб дачы згоды/адмове аб зняцці з уліку і продажы прымае толькі орган апекі - выканаўчы камітэт.
Парушэнні маюць наступствы:
- Пры выяўленні злоўжыванняў апякун адхіляецца, а матэрыялы перадаюцца ў пракуратуру.
Будзьце ўважлівыя і адказныя! Клопат аб недзеяздольным грамадзяніне - гэта ў тым ліку абарона і захаванасць маёмасных правоў падапечнага.

