У Аршанскім раёне праходзіць "Тыдзень кіберабароны"
21.01.2026Дзелімся галоўнымі правіламі для бяспекі старэйшага пакалення ў лічбавым свеце.
Залатое правіла:
Ніколі і нікому не паведамляйце па тэлефоне паролі, PIN-коды, поўныя дадзеныя карты і пашпарту. Сапраўдныя арганізацыі гэтага не патрабуюць.
4 частыя хітрыкі і што рабіць:
- "Ваша карта заблакаваная!"→Пакласці трубку. Ператэлефанаваць у банк па нумары з абароту карты.
- "Ваш сваяк у бядзе!"→ Не панікаваць. Самім патэлефанаваць блізкаму на яго нумар.
- "Вы выйгралі прыз!"→Не пераводзіць грошы. Выйгрыш без вашага ўдзелу - гэта падман.
- Раптоўны візіт "спецыяліста" → не адчыняць. Праверыць пасведчанне і патэлефанаваць у арганізацыю.
5 простых крокаў абароны:
- Усталюйце блакаванне на тэлефон.
- Не пераходзьце па падазроных спасылках.
- Не ўстанаўлівайце праграмы па просьбе незнаёмца.
- Райцеся з блізкімі ў сумнеўнай сітуацыі.
- Ператэлефаноўвайце ў арганізацыю самі па афіцыйным нумары.
Калі трапіліся на выкрут:
- Неадкладна тэлефануйце ў міліцыю - 102.
- Блакуйце карту праз банк.
- Звярніцеся ў Аршанскі ТЦСАН: 5-12-26-3.
Падзяліцеся гэтай памяткай з сябрамі, суседзямі і сваякамі! Разам мы створым бяспечнае асяроддзе.

