Псіхолагі рэкамендуюць
21.01.2026Як навучыцца кантраляваць эмоцыі
Эмоцыі суправаджаюць нас пастаянна. Мы сумуем, бянтэжымся, хвалюемся, сумуем, адчайваемся, смяемся, радуемся, захапляемся і адчуваем мноства іншых станаў. Рэзкая праява негатыўных эмоцый можа паўплываць на адносіны з навакольнымі. Негатыў здольны назапашвацца ўнутры і дамінаваць над вамі ў жыцці. Аднак эмоцыі можна кантраляваць.
Выконваючы наступныя рэкамендацыі, вы навучыцеся кантраляваць свае эмоцыі:
1. Не рэагуйце імгненна
Для пачатку зрабіце некалькі глыбокіх удыхаў. Гэта дазволіць арганізму атрымаць дастатковую колькасць кіслароду і знізіць частату сардэчных скарачэнняў. Вы зможаце не толькі супакоіцца, але і пераключыцца на іншыя думкі.
2. Паспрабуйце ўбачыць сітуацыю пад іншым вуглом гледжання
Неабходна прааналізаваць сітуацыю, якая выклікае ў вас негатыўныя эмоцыі, паглыбіцца ва ўсе абставіны дадзенай сітуацыі. Прааналізаваўшы сітуацыю, вы абавязкова знойдзеце выхад.
3. Змяніце негатыўныя думкі на пазітыўныя
Негатыўныя эмоцыі звязваюць нас з паўтараючымiся негатыўнымі думкамі. Кожны раз, калі ў вас узнікаюць адмоўныя эмоцыі, пераключыцеся на станоўчыя думкі. Напрыклад, успомніце выпадак, які прымусіць вас усміхнуцца або падумайце аб прыемных падзеях.
4. Знайдзіце здаровы выхад для адмоўных эмоцый
Гэта важны крок у тым, як навучыцца кантраляваць свае эмоцыі. Адмоўныя эмоцыі ніколі не павінны быць зачыненыя ўнутры. Гэта не тое, што варта захоўваць і збіраць у сабе. Спосабамі вызвалення негатыўных эмоцый могуць быць: зносіны з блізкімі, сябрамі, прыёмы рэлаксацыі, разрадка негатыву пры дапамозе запісу, малюнкі пачуццяў на паперы, фізічная нагрузка, дыханне і інш. Выбірайце тое, што вам па душы, і вызваліцеся ад негатыву.
5. дайце сабе правільную ўстаноўку:
"Я магу кантраляваць свае эмоцыі і пачуцці", "Я магу кантраляваць свае негатыўныя думкі".

