Працягваем марафон добрых спраў
15.01.2026У рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Аршанскага раёна зноў выехалі з віншаваннямі з ганаровым 90-гадовым юбілеем. Гэтым разам яны павіншавалі жыхарку г. Орша Казакевіч Марыю Мікіцічну.
Выдатная хатняя і цёплая атрымалася сустрэча. Шмат апавяданняў пра ваенны час пачулі спецыялісты ад юбіляра. Шчаслівыя вочы і словы падзякі - гэта лепшая ўзнагарода для віншаваўшых.
Гэтая акцыя - доказ і прызнанне таго, што ў нашай краіне надаюць належнае прызнанне людзям сталага ўзросту.
Падтрымаем эстафету дабра і ўвагі гэтай добрай акцыі!

