Цыклон не страшны, калі мы разам!

12.01.2026

У Аршанскім раёне працягваецца акцыя дапамогі пажылым грамадзянам і людзям з інваліднасцю ў барацьбе са снежнымі намецямі.

Спецыялісты, сацыяльныя работнікі і моладзь расчышчаюць прыдамавыя тэрыторыі, заносяць ваду і дровы тым, каму складана справіцца з наступствамі непагадзі ў адзіночку.

Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, каб дапамагчы падапечным перажыць складаныя ўмовы надвор'я.

Дзякуй за ваш клопат і неабыякавасць!

Падпішыцеся на нашы навіны