Паважаныя пенсіянеры і асобы з інваліднасцю!
09.01.2026У філіяле тэрытарыяльнага цэнтра г. Барань для вас працуе прафесійны цырульнік. Мы дапаможам вам выглядаць дагледжана і адчуваць сябе ўпэўнена.
Нашы перавагі:
- Прафесійны падыход: майстар з разуменнем ставіцца да асаблівасцяў узроставых валасоў.
- Зручнасць: магчымы выезд цырульніка на дом.
- Цёплая атмасфера: добразычлівая, душэўная і камфортная абстаноўка.
- Даступныя цэны: спецыяльныя льготныя ўмовы для пенсіянераў і льготных катэгорый.
Ваш знешні выгляд - гэта наша агульная справа!
Папярэдні запіс па тэлефоне: 55-11-95
Адрас: г. Барань, вул. Аршанская, 20.

