Супольнасць дабра напоўніла "Скрынку адвагі" для маленькіх герояў
08.01.2026Сіла горада - у яго людзях. Наведвальнікі філіяла тэрытарыяльнага цэнтра, члены ГА "БелАДДiМI", супрацоўнікі гарадской бальніцы №2 і проста неабыякавыя жыхары г. Барані аб'ядналіся, каб напоўніць "Скрынку адвагі".
Гэтая скрынка створана для нашых самых стойкіх дзяцей - маленькіх герояў, якія штодня змагаюцца з сур'ёзнымі захворваннямі і праходзяць праз няпростыя працэдуры. Іх сіла духу захапляе. І зараз пасля кожнай стомнай маніпуляцыі яны змогуць падысці да скрынкі і выбраць сабе невялікі, але каштоўны падарунак — як сімвал прызнання іх неверагоднай адвагі і падтрымкі ўсёй нашага супольнасці.
Сардэчна дзякуем кожнаму, хто прыняў удзел у гэтай справе дабра! Ваша ўвага і клопат — гэта велізарная сіла.
Сёння, з пачуццём глыбокай удзячнасці, мы перадаем гэтую напоўненую цяплом "Скрынку адвагі" ў ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава" у в. Бараўляны.
Хай кожны падарунак з яе падорыць дзіцяці ўсмешку, дадасць сіл і нагадае: "Ты не адзін, мы з табой, мы верым у цябе!"
Давайце працягваць рабіць дабро разам!

