Дапамога побач
04.12.20253 СНЕЖНЯ - ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!
У 1992 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН 3 снежня абвешчаны Міжнародным днём інвалідаў.
Гэта напамін усім нам, што побач з намі жывуць асаблівыя людзі, якія заслугоўваюць увагі, падтрымкі і забеспячэння іх правоў на годнае жыццё, працу і адпачынак.
Для асоб з інваліднасцю I і II групы, тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна, з мэтай падтрымкі і дапамогі, прапануе наступныя віды сацыяльных паслуг, якія аказваюцца аддзяленнем сацыяльнай дапамогі дома:
- паслугі сацыяльнага работніка
- паслугі сядзелкі
- паслугі інструктара-метадыста па фізічнай рэабілітацыі
- транспартную паслугу "сацыяльнае таксі"
- транспартныя паслугі
- цырульніцкiя паслугі
- разавыя сацыяльныя паслугі, уключаючы:
- сацыяльна-бытавыя паслугі
- паслугі па апрацоўцы прысядзібнага ўчастка
- паслугі па выкананні сельскагаспадарчых работ
- рамонтна-будаўнічыя работы
- паслугі па рамонце і пашыве швейных вырабаў
ВАЖНА! Для атрымання сацыяльных паслуг Вам неабходна прадаставіць дакумент, які сведчыць асобу і дакумент, устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, пенсійнае пасведчанне), для атрымання паслугі сядзелкі і паслуг сацыяльнага работніка дадаткова прадаставіць медыцынскую даведку аб стане здароўя.
Мы вельмі чакаем Вас па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43.
Больш падрабязную інфармацыю або кансультацыю можаце атрымаць па ☎ 51-04-99 ☎ 54-22-92☎ 56-37-35

