Хутка Новы год! Час цудаў і добрых спраў!

01.12.2025

Напярэдадні чароўных святаў Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна заклікае кожнага з нас успомніць пра самае галоўнае — пра клопат і ўвагу да блізкіх.

Давайце ў гэты час падумаем не толькі пра сябе, а падорым часцінку цяпла і радасці тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу!

Не забудзьцеся павіншаваць і надаць увагу: сваім састарэлым бацькам, бабулям і дзядулям.

А яшчэ можна стаць сапраўдным чараўніком для тых, каму самотна!

Станьце валанцёрам тэрытарыяльнага цэнтра!

Падарыце сваё цяпло:

  • Адзінокім пажылым грамадзянам
  • Дзецям з інваліднасцю
  • Маладым інвалідам

Любая ваша дапамога неацэнная - няхай гэта будзе добрае слова, невялікая купля ці проста час, праведзены разам.

Мы рады любой дапамозе!

Даведацца падрабязнасці і стаць валанцёрам можна па тэлефонах:

  • +375 (29) 217-52-68
  • +375 (33) 687-98-98

Давайце разам створым сапраўдны навагодні цуд!

01 12 25 10

Падпішыцеся на нашы навіны