За жыццё - разам: ТЦСАН Аршанскага раёна і МНС
01.12.202547 выратаваных жыццяў ад пажараў з пачатку года ў краіне, сярод іх - 12 дзяцей.
МНС нагадвае: устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА) дазваляе выявіць узгаранне на ранняй стадыі, што значна зніжае шкоду і ў шэрагу выпадкаў дапамагае цалкам пазбегнуць трагедыі.
Супрацоўнікамі ТЦСАН Аршанскага раёна асобная ўвага надаецца рабоце з пажылымі людзьмі і асобамі з інваліднасцю. Гэтыя катэгорыі насельніцтва асабліва ўразлівыя да рызык, звязаных з пажарам. Любое неасцярожнае дзеянне можа прывесці да трагічных наступстваў.
Важна не толькі навучыць іх правілам бяспекі, але і паклапаціцца аб тым, каб іх жыллё адпавядала патрабаванням бяспекі.
Рэгулярна праводзяцца абследаванні жыллёвых умоў пражывання пажылых грамадзян. Правяраюцца стан печаў, электраправодкі, наяўнасць АПА. Пры выяўленні парушэнняў інфармуюцца адпаведныя службы для іх хуткай ліквідацыі. Гэта дазваляе знізіць рызыку ўзгарання і стварыць больш бяспечныя ўмовы для жыцця.
ТЦСАН Аршанскага раёна:
- устаноўка пажарнага апавяшчальніка ў рамках Дзяржаўнай праграмы для адзінокіх грамадзян, адзінокіх інвалідаў 1 і 2 групы, якія з'яўляюцца ўласнікамі жылля;
- аказанне паслугі па ўстаноўцы АПА на платнай аснове! Замовіць паслугу можна па тэлефоне: 54-22-92, 56-37-35
Памятаеце: пры ўзнікненні пажару - тэлефануйце 101 або 112.
Будзем працаваць разам дзеля бяспекі і захавання жыцця!


