Пытанні апекі і папячыцельства: на варце правоў і інтарэсаў паўналетніх недзеяздольных і абмежавана дзеяздольных грамадзян, якія пражываюць дома

12.11.2025

Часта да нас у ТЦСАН Аршанскага раёна звяртаюцца з пытаннямі: "А чым менавіта вы займаецеся ў сферы апекі і папячыцельства?" і "Якую дапамогу можаце аказаць?".

Адказваем!

Асноўная мэта нашай работы - абарона правоў і законных інтарэсаў паўналетніх грамадзян, якія па стане здароўя не могуць зрабіць гэта самастойна.

Якія канкрэтна функцыі мы выконваем?

  • Праводзім абследавання. Мы выязджаем па месцы жыхарства для першаснага і кантрольнага абследавання ўмоў жыцця будучых падапечных
  • Пасля атрымання рашэння суда аб прызнанні грамадзяніна недзеяздольным (абмежавана дзеяздольным) складаем вопіс маёмасці падапечнага па месцы яго рэгістрацыі сумесна з прадстаўнікамі іншых ведамстваў.
  • Вядзем улік і дакументаабарот. На нас ускладзена вядзенне асабістых спраў падапечных і іх апекуноў (папячыцеляў).
  • Ажыццяўляем кантроль. Супрацоўнікі нашага аддзялення суправаджаюць гэты працэс: правяраем штогадовыя справаздачы аб выдаткоўванні сродкаў падапечных, праводзім кантрольныя абследаваннi, каб пераканацца, што грамадзяне пражываюць камфортна і бяспечна ў хатніх умовах.
  • Дапамагаем з афармленнем.
  • Садзейнічаем грамадзянам у зборы і афармленні ўсіх неабходных дакументаў для ўстанаўлення апекі або папячыцельства над паўналетняй асобай.
  • Аказваем садзейнічанне абмежавана дзеяздольным грамадзянам аднавіцца ў дзеяздольнасці, калі падставы для абмежавання адпалі.
  • Кансультуем і інфармуем. Хочаце стаць апекуном, папячыцелем? Мы падрабязна распавядзем аб вашых правах і абавязках, растлумачым усе юрыдычныя нюансы і дапаможам разабрацца ў працэдуры.

Наша работа - гэта не проста фармальнасць, а рэальная дапамога і падтрымка для тых, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу. Мы выступаем сувязным звяном і гарантам для людзей прызнаных недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, забяспечваючы ім годнае жыццё ў клопаце і бяспецы.

Засталіся пытанні? Тэлефануйце і прыходзьце на кансультацыю да нас: г. Орша, вул. Леніна, д. 43

8 0216 54 75 58

8 029 872 81 10

Падпішыцеся на нашы навіны