У Дзень народнага адзінства сэрца Оршы забілася ў новым рытме!

18.09.2025

Супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна сталі часткай гістарычнага моманту - урачыстага адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Цырымонія, на якой прысутнічаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, падкрэсліла глыбокую сімвалічнасць гэтай падзеі. Гэта не проста новая плошча, а месца сілы, дзе кожны з нас адчувае гонар за сваю краіну, яе вялікую гісторыю і светлую будучыню.

Няхай беларускі сцяг, які горда лунае над аршанскай зямлёй, заўсёды аберагае нашу мірную працу і служыць вечным сімвалам свабоды, незалежнасці і згуртаванасці беларускага народа!

Падпішыцеся на нашы навіны