
Акцыя Акцыя Акцыі! Увазе пажылых грамадзян
08.09.20251 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1990 годзе. Мэтай свята з'яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем пажылых людзей, прызнанне іх укладу ў грамадства і падтрымка ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці іх жыцця.
Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей праводзіць з 04.09.2025 па 30.09.2025 года акцыі:
- "Агароднінная сімфонія" - аказанне паслуг па нарыхтоўцы і ўборцы з агарода агародніны грамадзянам, якія атрымліваюць на пастаяннай аснове сацыяльныя паслугі аддзялення на бязвыплатнай аснове;
- "Ад усёй душы з паклонам і любоўю!" - аказанне транспартных паслуг па дастаўцы гародніны з гандлёвых аб'ектаў са зніжкай 10%;
- "Пажылым быць, паверце, не значыць старэць!" - аказанне цырульнiцкiх паслуг са зніжкай 20%;
- "Закружылася ў небе восень..." - аказанне разавых сацыяльных паслуг па мыцці вокнаў са зніжкай 15%.
Жадаем вам бясконца доўгіх і шчаслівых гадоў, напоўненых здароўем, спакоем, шчасцем і клопатам. Жадаем, каб, не гледзячы на ўзрост, ваша душа заўсёды заставалася маладой і энергічнай.
Заяўкі па тэлефоне ☎: 54 - 22-92