
ТЦСАН інфармуе. Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, што гэта і куды звяртацца?
31.07.2025У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД) прадастаўляецца малазабяспечаным грамадзянам і сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, для павышэння іх даходаў і забеспячэння жыццёва важных патрэб. Такая дапамога ўключае чатыры соцвыплаты
Штомесячная сацыяльная дапамога для сем'яў.
- Прадастаўляецца пры ўмове, калі сярэднедушавы даход па аб'ектыўных прычынах ніжэй крытэрыю патрэбнасці — 487,58 руб. (з 1 жніўня).
- Шматдзетным сем'ям такая дапамога прызначаецца, калі сярэднедушавы даход не больш за 1,15 велічыні крытэрыю патрэбнасці — 560,88 руб. (з 1 жніўня).
Аднаразовая сацыяльная дапамога.
- Выплачваецца, калі чалавек апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пры ўмове, што сярэднедушавы даход не больш за 1,5 велічыні крытэрыю патрэбнасці — 731,58 руб. (з 1 жніўня).
Сацыяльная дапамога для кампенсацыі выдаткаў на набыццё прадметаў гігіены.
- Прадастаўляецца незалежна ад велічыні даходу сям'і дзецям-інвалідам, якія маюць IV ступень страты здароўя, і інвалідам I групы на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб патрэбнасці ў прадметах гігіены пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі на іх набыццё.
Забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
- Прадугледжана для сем'яў, дзе даход ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці (487,58 руб.з 1 жніўня), а таксама пры нараджэнні двайнят і больш дзяцей адначасова — незалежна ад узроўню даходу.
Звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Аршанскага райвыканкама па адрасе: г. Орша, вул. Замкавая, дом 11.