
Побач на шляху да дарослага жыцця. Суправаджэнне асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
23.07.2025Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў адносяцца да адной з самых уразлівых катэгорый грамадзян. Наша дзяржава дае ім шырокі спектр гарантый, правоў і льгот, накіраваных на сацыяльную абарону, адукацыю, працаўладкаванне і жыллёвае забеспячэнне. Аднак не ўсе падапечныя ведаюць пра свае правы, што абцяжарвае іх рэалізацыю. Важную ролю ў інфармаванні гэтай катэгорыі грамадзян адыгрываюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна прадастаўляе паслугу суправаджаемага пражывання для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Дадзеная паслуга дапамагае маладым людзям плаўна ўліцца ў самастойнае жыццё.
Што такое суправаджаемае пражыванне?
1. Індывідуальныя кансультацыі
Спецыялісты цэнтра праводзяць асабістыя сустрэчы з падапечнымі, тлумачачы іх правы, гарантыі і льготы ў залежнасці ад канкрэтнай жыццёвай сітуацыі (паступленне ў навучальную ўстанову, працаўладкаванне, атрыманне жылля і г.д.).
2. Групавыя інфармацыйныя мерапрыемствы
З мэтай аказання садзейнічання ў засваенні навыкаў самастойнага пражывання праводзяцца заняткі ў групе ўзаемадапамогі "Школа паспяховага бацькоўства" (дапамога ў засваенні навыкаў падтрымання парадку, выгоды ў жылым памяшканні, прыгатавання ежы, распараджэння бюджэтам, захавання і падтрымання ўласнага здароўя).
3. Сацыяльна-псіхалагічная падтрымка
Псіхалагічная дапамога ўключае ў сябе як індывідуальныя, так і групавыя формы работы: псіхалагічныя трэнінгі, групы ўзаемадапамогі, кансультацыі. "Гарачая лінія" псіхалагічнай дапамогі "Зразумець і дапамагчы" кантактны тэлефон: 54-03-48 (панядзелак: 14.00-17.00; серада 9.00-13.00).
Таксама можна звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна:
- па садзейнічанне ў аднаўленні дакументаў (у тым ліку дапамогу ў зборы і афармленні дакументаў, неабходных для атрымання пашпарта);
- па паслугі цырульніка ў рамках праекта "Сацыяльная цырульня" (па папярэднім запісе тэл. 54-22-92);
- за атрыманнем бязвыплатнай гуманітарнай дапамогі (пры яе наяўнасці тэл.51-60-87).
Памятаеце, вы не адны! Мы заўсёды рады вам дапамагчы! Тэлефануйце, прыходзьце і нашы спецыялісты дапамогуць паверыць у сябе і паспяхова інтэгравацца ў грамадстве!
Мы знаходзімся па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінет № 13, тэлефон: 51-60-87.