Сям'я - кожнаму дзіцяці

06.06.2025

У Віцебскай вобласці сумесна з прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца гуманітарны праект "Папярэджанне інстытуцыяналізацыі і дэінстытуцыяналізацыi дзяцей ранняга ўзросту і дзяцей з інваліднасцю ў Віцебскай вобласці" (далей - праект) і яго праграма "Сям'я - кожнаму дзіцяці".

Праект мае міжведамасны характар і накіраваны на папярэджанне інстытуцыяналізацыі і дэінстытуцыяналізацыі дзяцей найбольш уразлівых груп: дзяцей ранняга ўзросту і дзяцей з інваліднасцю.

У праекце прымаюць удзел дзесяць рэгіёнаў вобласці (Віцебскі, Докшыцкі, Лепельскі, Аршанскі, Полацкі, Сенненскі раёны, гарады Віцебск і Наваполацк) і чатыры інтэрнатныя ўстановы (У3 "Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці", ДУА "Дзіцячы дом горада Віцебска", ДУА "Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат Докшыцкага раёна", ДУ "Багушэўскі дзіцячы сацыяльны пансіянат "Прамяністы", Кантактная асоба: Муранкова Кацярына Васільеўна, дырэктар ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна".

☎️тэл. 8 (0216) 54 06 13, 80336796775

Падпішыцеся на нашы навіны