
Увага! Акцыя!
30.04.2025Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" 15 мая ў Беларусі адзначаюць адно з самых светлых і радасных святаў - Дзень сям'і.
Напярэдадні Дня сям'і ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" з 02.05.2025 па 15.05.2025 будзе праходзіць акцыя: "Усё пачынаецца з сям'і!" - па аказанні цырульнiцкiх паслуг са зніжкай 20% шматдзетным, апякунскім, прыёмным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Віншуем вас з Днём сям'і! Жадаем бязмежнай любові і вялізнага шчасця! Няхай вашы дамы будуць напоўнены дабрабытам і радасцю. А сэрца - жыццёвай сілай і энергіяй!
Запіс па тэлефоне: 54-22-92