Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Беларусь надае асаблівую ўвагу клопату аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны

23.04.2025

20 красавіка 2025 года сваё 94-годдзе адзначыў Міхаіл Андрэевіч Кузьмянкоў. Нарадзіўся Міхаіл Андрэевіч у Віцебскай вобласці, Дубровенскага раёна, Сазонаўскага сельсавета, в. Кроцікі.

Быў і партызанам, і ўдзельнікам вайны адначасова, бо быў не ў брыгадзе, не ў атрадзе, а ў групе дэсантнікаў. У свае 13-14 гадоў быў сувязным. Выхоўваўся ў Смаленскім дзіцячым доме. Потым паступіў у рамеснае вучылішча.

Успаміны ветэрана: часцей бывала ў адзіночку даводзілася дастаўляць інфармацыю за 30 км. Iшоў да Рацава і назад. Насіў звесткі камандзіру, радыстцы. Даводзілася ісці і ноччу, і днём. Памятаю, нашы ішлі, і тут невялікая група немцаў з'явілася, яны ішлі ланцугом. А мы тады ў вёсцы якраз былі. Атрад Керпіча сышоў на Мінск, а мы тут засталіся. Была перастрэлка кароткая, некалькі было забітых, і сярод немцаў таксама. Потым немцы некаторых узялі ў палон - з в. Бярозаўка і Забор'е.

Дэсантная група была скінутая ў тыл да немцаў. Аднаго здалі ў лагер у Смаленск.  Бывала, ідзеш (нясеш звесткі) - і ногі трасуцца, вочы бегаюць, як у звярка. А што рабіць? Трэба.

Ветэран узнагароджаны: ордэнам Айчыннай вайны, знакам "Ветэран вайны", ордэн Жукава, юбілейныя медалі (60 ,65, 70 гадоў - вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; 25, 30, 35, 40, 45, 50, 55, 60, 65, 70 гадоў Перамогі; 50, 60, 70 гадоў Узброеных Сіл СССР), знак "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва". У пасляваенны час усю сваю працоўную дзейнасць працаваў у Аршанскім Доме побыту.

Падпішыцеся на нашы навіны