Увага! Акцыі! Паважаныя ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі!

09.04.2025

26 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.03.1998 № 157, адзначаецца памятная дата, звязаная з трагічнымі старонкамі гісторыі Беларусі, з гібеллю людзей - гэта Дзень чарнобыльскай трагедыі!

Для вас, напярэдадні гэтай памятнай даты, аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з 14.04.2025 па 26.04.2025 правядзе акцыі :

"Памятаць, каб не паўтарылася!" - прадастаўленне цырульнiцкiх паслуг са зніжкай 20%.

"Чарнобыль - трагедыя, подзвіг, папярэджанне" - аказанне разавых сацыяльных паслуг па мыцці вокнаў са зніжкай 20%.

"Чарнобыль - быль, Чарнобыль - боль." - аказанне транспартных паслуг са зніжкай 20%.

26 красавіка 1986 года адбылася найстрашнейшая катастрофа. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра Чарнобыль, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію і прадухіліў вялікую бяду.

У Дзень чарнобыльскай трагедыі мы шчыра хочам усім пажадаць бяспечнага, светлага, добрага, шчаслівага свету, у якім няма месца для трагедый, катаклізм і катастроф. Давайце ўшануем памяць тых добрых людзей, чыё жыццё забраў гэты дзень, давайце падзякуем усім тым героям, дзякуючы якім быў наведзены парадак пасля краху, давайце разам паклапоцімся пра нашу светлую будучыню — спакойную і бесстыхійную.

Даведкі для запісу па тэлефоне: 54-22-92

Падпішыцеся на нашы навіны