
Для звесткі шматдзетным сем'ям!
31.01.2025Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна інфармуе шматдзетныя сем'і г. Оршы і Аршанскага раёна аб тым, што ўнясенне змяненняў у пасведчанне шматдзетнай сям'і і выдача дубліката пасведчання праводзіцца спецыялістамі ТЦСАН.
У пасведчанне ўносяцца звесткі аб падаўжэнні (скарачэнні) тэрміну яго дзеяння і іншыя змены ў выпадках:
- нараджэння (усынаўлення, удачарэння) дзіцяці;
- змена прозвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэння дзіцяці (дзяцей);
- смерці аднаго з бацькоў, дзіцяці (дзяцей), прызнанне іх без вестак адсутнымі, аб'явы памерлымі;
- разарвання шлюбу ў поўнай сям'і або заключэнне шлюбу ў няпоўнай сям'і;
- іншых змен у складзе сям'і.
Усе змены пацвярджаюцца арыгіналамі адпаведных дакументаў з прадастаўленнем ксеракопій.
Прадугледжана права выбару замест унясення змяненняў у раней атрыманае пасведчанне атрымаць новае пасведчанне. Па выдачу новага пасведчання шматдзетнай сям'і неабходна звярнуцца ў службу "адно акно" Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: г. Орша, вул. Аляксандра Астроўскага, д. 2, тэл.: 51-12-45. Жыхарам г. Барані - у службу "адно акно" Бараньскага гарадскога выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, д. 6, тэл.: 55-14-33.
Пры страце пасведчання шматдзетнай сям'і ці непрыдатнасцю для далейшага выкарыстання выдаецца дублікат пасведчання. Выдача дубліката пасведчання ажыццяўляецца не пазней за 10 дзён з дня падачы заявы (бясплатна!).
Дадаткова інфармуем, што пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. № 1009 вызначаны акалічнасці, пры якіх сям'я губляе статус шматдзетнай. Гэта дасягненне старэйшым дзіцём з траіх малодшых дзяцей 18-гадовага ўзросту; вызначэнне месца пражывання дзіцяці з бацькам, якi не ўваходзіць у склад сям'і; пазбаўленне бацькоў (аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і) бацькоўскіх правоў; адмена ўсынаўлення (удачарэння); адабранне дзіцяці з сям'і па рашэнню суда без пазбаўлення бацькоў бацькоўскіх правоў; смерць дзіцяці, прызнанне яго адсутным, аб'ява памерлым.
Пасведчанне пры страце статуса шматдзетнай сям'і з'яўляецца несапраўдным і не можа выкарыстоўвацца для пацверджання права на сацыяльныя гарантыі і льготы, устаноўленыя для шматдзетных сем'яў. Таксама несапраўдным лічыцца пасведчанне з маркамі і падчысткамі або аформленае неналежным чынам.
За ўнясеннем змяненняў у пасведчанне або афармленнем дубліката пасведчання Вам неабходна звярнуцца ў ТЦСАН па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінет № 13, тэлефон: 54-22-92.
Тэлефануйце, прыходзьце, мы рады будзем Вам дапамагчы!