
Канікулы з карысцю!
13.08.2024З 23 ліпеня па 12 жніўня ў тэрытарыяльным цэнтры актыўна працавалі 9 школьнікаў.
Навучэнцы ўстаноў адукацыі не проста працавалі па спецыяльнасці "вытворца мастацкіх вырабаў" пры аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, але і набывалі вялікі вопыт у галіне розных відаў камунікацый з людзьмі з інваліднасцю, аказання ім сацыяльнай падтрымкі.
За перыяд сумеснай работы па стварэнні карцін з алмазнай мазаікі школьнікі і наведвальнікі аддзялення сталі сапраўднымі сябрамі, запланавалі шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку і прэзентацыю сваіх работ.