Барань адзначыла Дзень горада!
02.11.202630 кастрычніка святочныя пляцоўкі аб'ядналі жыхароў усіх узростаў. ТЦСАН Аршанскага раёна прадставіў інклюзіўную кавярню "Добрая кава", выставу-продаж вырабаў і майстар-клас па роспісе шопераў.
Кульмінацыяй стаў урачысты вечар "Са святам, родны горад!" з канцэртнай праграмай. Ганаровыя граматы і падзякі атрымалі актыўныя жыхары і работнікі прадпрыемстваў.
Асобна падзякавалі валанцёрам ТЦСАН Аршанскага раёна - Літоўскай Ж.К., Пыркіну Я.В. і Ражкову I.I. — за прасоўванне актыўнага даўгалецця і дапамогу грамадзянам.
Свята завяршылася салютам над вячэрнім горадам!

