Сярэбраны ўзрост - гэта не пра гады ў пашпарце, а пра неверагодны смак да жыцця!

01.10.2026

Вы нават і ўявіць сабе не можаце, якія актыўныя, пазітыўныя, энергічныя людзі старэйшага пакалення.

Яны зараджаюць сваёй энергіяй, адкрываюць новыя хобі, падарожнічаюць, займаюцца спортам і лёгка асвойваюць сучасныя трэнды. Яны дадуць фору ўсім нам. Бярэм з іх прыклад і захапляемся іх жыццялюбствам і запальным настроем.

Гэтую раніцу 1 кастрычніка сустракаем з актыўнымі наведвальнікамі ТЦСАН Аршанскага раёна Анатолем Аліхверам, Тамарай Тумінскай, Вольгай Кухарэнка, Сяроем Мілаванавым, Сяргеем Ялковічам, Жаннай Пішчыкавай і Людмілай Кудзілавай.

Разам з імі дзёрзка ўрываемся ў гэты цудоўны сонечны восеньскі дзень.

Падпішыцеся на нашы навіны