Чэлендж "А мне можна!"
18.09.20261 кастрычніка - Дзень пажылых людзей.
Узрост — гэта не нагода ставіць жыццё на паўзу. Танцаваць? Можна! Вучыцца новаму? Можна! Падарожнічаць? Можна! Улюбляцца? Можна! Марыць? Канечне, можна!
Таму мы запускаем музычны чэлендж "А мне можна!"
Правілы простыя:
- Здыміце кароткае відэа з чалавекам старэйшага пакалення пад нашу песню.
- Пачніце з: "Мне ўжо 70…"
- І адкажыце: "Ну і што?"
- А калі пачынаецца музыка: "А мне можна! Можна! Можна!" пакажыце, што вам можна!
- Танчыць, спяваць, маляваць, займацца спортам, падарожнічаць, сустракацца з сябрамі, асвойваць новае — што заўгодна, што прыносіць радасць.
- А ў канцы задайце пытанне: "А вам што можна?"
Мы пачынаем - а вы працягваеце!
Перадавайце чэлендж установам, арганізацыям, калектывам, сем'ям і сябрам.
Давайце разам пакажам, што ўзрост - гэта не абмежаванне, а яшчэ адна магчымасць жыць ярка!
А МНЕ МОЖНА! МОЖНА! МОЖНА!

